понедельник, 26 декабря 2011 г.
Толькі страціўшы ўсе, мы знаходзім волю!
Калі я ўпершыню глядзеў гэты фільм, мне злдавалася, што гэта звычайны баявік, мноства якіх выходзіла на прыканцы 90-х...Зараз я скончыў чытаць кнігу і яшчэ раз паглядзеў фільм ... Мой мозг цяпер гатовы выбухнуць ад думак ... Тайлер Дерден - чалавек, які здольны змяніць светапогляд пасля першага ж прачытання кнігі або пасля некалькіх праглядаў фільма ... Бо сапраўды, часта чалавека нешта ўтрымлівае ад неразважлівасці ... а калі гэта "нешта" перамагчы. Можа быць пасля гэтага ты здзейсніш нешта вялікае і годнае .. На жаль герой кнігі накіраваў сваю энергію на разбурэнне ... А бо можна накіраваць яе на стварэнне ... "Маючы шмат мыла, можна падарваць усё, што заўгодна." Калі слова "падарваць" разглядаць не ў разбуральным сэнсе, а ў сэнсе "пераступіць праз немагчымае"? Што тады? Тайлер вырашыў, што свет неабходна будаваць зноўку, зруйнаваўшы ўсё тое, што па сваім няведанні і нядбайным адносінах да прыроды зрабіў чалавек ... Можа ён мае рацыю ... Добра што-то я адышоў ад тэмы ... Што тычыцца фільма, то акцёры згулялі дзівосна ... Хоць чаго яшчэ можна чакаць ад Піта і Бонэм Картэр?))) Яны змаглі перадаць атмасферу кнігі. Але многае зрабіў і закадравы голас ... Калі б не ён, то сэнс фільма зразумець было б немагчыма ...Не абышлося там і без ладнай долі гумару.Хай месцамі чорнага, але гумару)). Увогуле я магу сказаць адно: Гэтую КНІГУ варта пачытаць, а ФІЛЬМ можна аднесці да разраду "варта паглядзець перш чым памерці".
З.Ы. Калі прагледзець фінальную сцэну (калі бурацца будынкі і ГГ стаіць з Марлай) пакадрава, то гледача чакае невялікі сюрпрыз .))))
Ярлыки:
Кіно,
Размышлизмы
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Пра мяне
Архіў блога
Што я чытаю
-
Цень.7 лет назад
-
-
-
-
-
Нібыта тысяча пылінак13 лет назад
-
-
Чытачы
Тэгі
Всяко разно
(7)
Итоги
(1)
Кіно
(3)
Кнігі
(1)
Мои вирши
(3)
Моя Беларусь
(11)
Няшность)
(2)
О книгах и и авторах
(2)
О...
(1)
Путешествия
(1)
Размышлизмы
(9)
Сумна...
(3)
Творчасць
(2)
Штодзённае...
(6)
Kli4nik.info
(1)
Цікавыя старонкі
Технологии Blogger.





1 коммент.:
Спадзяюся пабачыць і новыя агляды да кіно. Цікава што аб новых стужках думае глядач.
Отправить комментарий