среда, 13 июня 2012 г.

“Вышэй за неба” – новае дыханне беларускага кінематографа



Нечаканае з’яўленне ў сеціве кінастужкі “Вышэй за неба” выклікала неадназначную рэакцыю сярод беларускага грамадства. Фільм, які пазіцыянаваўся аўтарамі як першы беларускі моладзевы серыял, выйшаў у поўнаметражным фармаце.
Для сцэнарыста Андрэя Курэйчыка і рэжысёра Змітра Марыніна той факт, што працоўная версія фільма трапіла ў Інтэрнэт, стаў нечаканым сюрпрызам. “Мы, як аўтары, падобныя дзеянні не ўхваляем, але перашкаджаць распаўсюджванню фільма ў сеціве не будзем” – такую заяву зрабіла аўтарская група на сваім афіцыйным блогу.
Дзеянне фільма разгортваецца ў сучасным Менске. Галоўны герой – малады музыка Мікіта Міцкевіч, пазнае, што ў яго знайшлі вірус імунадэфіцыта. Пад цяжарам гэтай навіны і праз негатыўнае стаўленне бацькоў і бліжэйшага асяроддзя, ён спрабуе забыцца: алкаголь, наркотыкі – нічога не дапамагае. Акрамя таго, ён пападае ў складаную сітуацыю, якая пагражае яму яшчэ большымі праблемамі. Здаецца гэта жыццёвая яма, з якой немагчыма выбрацца, але знаходзіцца чалавек, які сваімі пазытыўнымі поглядамі на жыццё дапамагае Мікіце застацца самім сабой і пераадолець жыццёвыя нягоды.
“Вышэй за неба” – гэта драма, што паказвае складанасць жыцця чалавека, які нечакана стаў белай варонай ў грамадстве. Але ў той жа час гэта фільм пра ўзаемадапамогу, спачуванне і імкненне жыць поўным жыццём негледзячы не на што.
У стужцы выдатна адлюстраваны сучасныя беларускія рэаліі, але яны з’яўляюцца толькі фонам, ствараючым атмасферу для асноўнага дзеяння. Асобна трэба сказаць пра музычнае афармленне. Песні гуртоў “Ляпіс Трубецкой”, “NRM”, “Akute” і іншых беларускіх выканаўцаў дапамагаюць перадаць настрой кожнага моманта. Яны настолькі гармануюць са сцэнамі фільма, што ўзнікае адчуванне поўнай цэласнасці і адзінства.
Фільм “Вышэй за неба” створаны пры падтрымцы Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй і таму распаўсюджваецца бясплатна, неабмежаванаму колу асоб, то бок на правах сацыяльнай рэкламы. Паглядзець яго анлайн можна ў афіцыйнай суполке "У Кантакце" ці на відэахостынге YouTube.


Пра мяне

Моя фотография
Liho
Стварай легенды пра сябе...Богi таксама з гэтага пачыналi... (с)
Просмотреть профиль

Я ў сеціве

Я В Контакте Я в Facebook Я в Twitter Я в Одноклассниках

Чытачы

Технологии Blogger.
free counters