среда, 13 июня 2012 г.
“Вышэй за неба” – новае дыханне беларускага кінематографа
Нечаканае з’яўленне ў сеціве кінастужкі “Вышэй за неба”
выклікала неадназначную рэакцыю сярод беларускага грамадства. Фільм, які
пазіцыянаваўся аўтарамі як першы беларускі моладзевы серыял, выйшаў у
поўнаметражным фармаце.
Для сцэнарыста Андрэя Курэйчыка і рэжысёра Змітра
Марыніна той факт, што працоўная версія фільма трапіла ў Інтэрнэт, стаў
нечаканым сюрпрызам. “Мы, як аўтары,
падобныя дзеянні не ўхваляем, але перашкаджаць распаўсюджванню фільма ў сеціве
не будзем” – такую заяву зрабіла аўтарская група на сваім афіцыйным блогу.
Дзеянне фільма разгортваецца ў сучасным Менске.
Галоўны герой – малады музыка Мікіта Міцкевіч, пазнае, што ў яго знайшлі вірус
імунадэфіцыта. Пад цяжарам гэтай навіны і праз негатыўнае стаўленне бацькоў і бліжэйшага
асяроддзя, ён спрабуе забыцца: алкаголь, наркотыкі – нічога не дапамагае.
Акрамя таго, ён пападае ў складаную сітуацыю, якая пагражае яму яшчэ большымі
праблемамі. Здаецца гэта жыццёвая яма, з якой немагчыма выбрацца, але
знаходзіцца чалавек, які сваімі пазытыўнымі поглядамі на жыццё дапамагае Мікіце
застацца самім сабой і пераадолець жыццёвыя нягоды.
“Вышэй за неба” – гэта драма, што паказвае
складанасць жыцця чалавека, які нечакана стаў белай варонай ў грамадстве. Але ў
той жа час гэта фільм пра ўзаемадапамогу, спачуванне і імкненне жыць поўным
жыццём негледзячы не на што.
У стужцы выдатна адлюстраваны сучасныя беларускія
рэаліі, але яны з’яўляюцца толькі фонам, ствараючым атмасферу для асноўнага
дзеяння. Асобна трэба сказаць пра музычнае афармленне. Песні гуртоў “Ляпіс
Трубецкой”, “NRM”, “Akute” і іншых беларускіх
выканаўцаў дапамагаюць перадаць настрой кожнага моманта. Яны настолькі
гармануюць са сцэнамі фільма, што ўзнікае адчуванне поўнай цэласнасці і
адзінства.
Фільм “Вышэй за неба” створаны пры падтрымцы
Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй і таму
распаўсюджваецца бясплатна, неабмежаванаму колу асоб, то бок на правах
сацыяльнай рэкламы. Паглядзець яго анлайн можна ў афіцыйнай суполке "У Кантакце" ці на
відэахостынге YouTube.
Ярлыки:
Кіно,
Kli4nik.info
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Пра мяне
Архіў блога
Што я чытаю
-
Цень.7 лет назад
-
-
-
-
-
Нібыта тысяча пылінак13 лет назад
-
-
Чытачы
Тэгі
Всяко разно
(7)
Итоги
(1)
Кіно
(3)
Кнігі
(1)
Мои вирши
(3)
Моя Беларусь
(11)
Няшность)
(2)
О книгах и и авторах
(2)
О...
(1)
Путешествия
(1)
Размышлизмы
(9)
Сумна...
(3)
Творчасць
(2)
Штодзённае...
(6)
Kli4nik.info
(1)
Цікавыя старонкі
Технологии Blogger.




0 коммент.:
Отправить комментарий