пятница, 11 мая 2012 г.

Крэмлёўская ракіроўка і людзі на Балотнай.

                                                              " Навальный в автозаке бывает чаще, чем дома!
                                                                У НЕГО ТАМ ЛЮБОВНИЦА!" (с)
Падзеі, якія разгортваліся ў мінулую нядзелю ў Маскве моцна кранулі мяне. Усё гэта вар'яцтва нагадвала Менск узору снежня 2010 года. Той жа натоўп людзей, той жа АМАП... Хто  з іх меў рацыю 6 траўня і мае яе да сённяшняга дня? 
Інаўгурацыя прэзідэнта, якая адбылася 7 траўня праходзіла з такім ж пустыннымі вуліцамі, як і "каранацыя" нашага "прэзідэнта". Ракіроўка адбылася: прэзідэнт зноў прэм'ер, прэм'ер - зноў прэзідэнт... Частка расейскага грамадства не палічыла такі расклад правільным і годным, і выйшла на Балотную плошчу, каб выказаць сваё меркаванне. Шматтысячны натоўп скандыраваў лозунгі Свабоды і Дэмакратыі, Навальны, Удальцоў і астатнія лідэры апазіцыі здавалсь ведалі, што перамогуць. Нават Сабчак, якую інакш як "Хрэсьніца Пуціна", ніхто не называе замільгала сярод рэвалюцыйнага хаўруса. Адсочваючы пасты Навальнага ў Твітары, я зразумеў, што такі чалавек зможа дамагчыся пастаўленай мэты. Чытыры затрымання за двое сутак. Аніводны палітычны дзеяч ня можа пахваліцца падобнай хуткасцю.) 
Першая хваля мітынгу была разогнана паліцыяй. Не абыйшлося без ахвяр. Недарэчнай смерцю загінуў фатограф. Хадзілі чуткі, аб яшчэ адной ахвяры: хлопцу, які трапіў пад кулак АМАПаўца, але ў Інтэрнэце ёсць здымак, на якім ён знаходзіцца ў прытомнасці. Ня ведаю на колькі гэта праўдзіва. Першая хваля разбілася аб металічныя шчыты АМАПа. Аднак людзі выйшлі і на заўтра, і паслязаўтра, а потым наогул не сыходзілі з вуліц Масквы. Яны шпацыравалі і днём, і ноччу, і менавіта ў гэтым заключаецца іх моц.
Спадзяюся, што тая частка жыхароў Расеі, якая з'яўляецца рускімі па духу, а расейцамі - толькі па пашпарце, адсвяткуе сваю дэмакрытычную перамогу і ўзрадуецца светлых прамянёў вольнага сонца!!! А тыя, каго зараз называюць вязнямі сумлення, займуць сваё месца ў гэтым жыцці!

0 коммент.:

Пра мяне

Моя фотография
Liho
Стварай легенды пра сябе...Богi таксама з гэтага пачыналi... (с)
Просмотреть профиль

Я ў сеціве

Я В Контакте Я в Facebook Я в Twitter Я в Одноклассниках

Чытачы

Технологии Blogger.
free counters